“Гараднічанка” упусціла перамогу ў чэмпіянаце краіны па гандболе
Рашаючая гульня чэмпіянату праходзіла ў Лядовым палацы, які ўпершыню прыймаў матч гандбалістак.
Настаўленні ад трэнера гарадзенак Сяргея Камбура
Гульня выдалася небагатай на галы: надзейна гулялі абарона і брамнікі каманд, мяч шмат разоў трапляў у штангі.
Адна з лідэрак “Гараднічанкі” Юлія Булава ў цэпкіх абдымках суперніц
У нарвовым супрацьстаянні больш пашанцавала сталічнай камандзе, якая перамагла з лікам 18-15 і пяты раз запар стала чэмпіёнам краіны.
БНТУ святкуе перамогу
Ну а гарадзенкі пяты раз запар засталіся другімі…
Калі і медалі не ў радасць…
Глядзі больш фота тут
Фота pressball.by (уверсе) і Яна Лялевіча