У Каробчыцы на медавуху

|

Робіцца гэта ў турыстычным комплексе “Гарадзенскі маёнтак”, пабудаваным прадпрыемствам у 12-ці кіламетрах ад Гродна ў Каробчыцах.

Рэцэпт напою вытворцы трымаюць у сакрэце, але атрымліваецца ён у выніку халоднага браджэння мёду, вады і разнастайных духмяных дадаткаў.

Адміністрацыя турыстычнага комплексу разлічвае на тое, што традыцыйны напой будзе карыстацца попытам у наведвальнікаў, якіх у выходныя тут бывае да 2000 чалавек.

“Гарадзенскі маёнтак” стылізаваны пад панскую сядзібу 19 стагоддзя. На плошчы 16 га размясціліся музеі, конна-спартовы клуб, вальеры з жывёламі і птушкамі, рэстаран.