Гарадзенцы пра палітвязняў: Можа, хакей паўплывае, а пасля ўсе зноў сядуць

| Без катэгорыі

“Шчыра кажучы, над гэтым пытаннем не задумваўся. Але ведаю, што ў любой дэмакратычнай краіне павінна быць апазіцыя — альтэрнатыва той уладзе, якая існуе. У нас жа гэтага практычна няма, і пакуль гэтыя людзі ля ўлады, я сумняваюся, што палітвязняў выпусцяць. Не ведаю наконт самога Лукашэнкі, але пакуль гэтая ўлада прысутнічае, у іх шанцаў няма”.

 

“Не лезу я ў гэтыя пытанні…”

 

“Мне здаецца, што пакуль добра не прыцісне, гэтыя таварышы будуць сядзець. Таму што тут элементарная крыўда, а потым помста. Варыянты, вядома, ёсць, але я пакуль не бачу перадумоў, каб іх масава выпускалі. Безумоўна, дзеля торгу нехта будзе выпускацца, хтосьці назад сядаць. Але пакуль прасвету не відно”.

 

“Калі ім прапаноўваюць выйсці, падпісаўшы дакумент аб тым, што яны прызнаюць сваю віну, а яны не падпісваюць, значыцца, яны “ідэйныя”, палітычныя зняволеныя, стаяць на сваім. А што можа паўплываць на тое, каб іх выпусцілі? Мне здаецца, можа, толькі хакей паўплывае крышку, а пасля хакея ўсе зноў сядуць”.

 

“Толькі змена прэзідэнта памяняе гэтую абстаноўку. Калі прэзідэнт памяняецца, то, можа, усё зменіцца да лепшага. А зараз, канечне, нерэальна”.

 

“Ёсць жа пераемнікі, так што яго палітыка можа працягвацца і пасля яго. Як і ў многіх іншых краінах, напрыклад у Паўночнай Карэі. А колькі ў яго сыноў? Тры. Ну яшчэ гадоў на сто, думаю, хопіць. Таму я сумняваюся”.

 

“Не ведаю, не ведаю, гэта непрадказальна ўсё”.

 

“Я думаю, яны будуць сядзець, калі нешта парушылі. Ні ў якім разе за крэдыты ці нейкія льготы выпускаць злачынцаў нельга. Але калі адбылося парушэнне закона і яны ні ў чым не вінаватыя, то іх трэба апраўдаць, выпусціць і заплаціць кампенсацыю. А ў цяперашняга кіраўніка дзяржавы, я думаю, адзін-два тэрміны засталіся, не больш”.

 

Здымак Радыё Свабода