Стаць валанцёрам? Лёгка! Было б жаданне

“Моладзь у дзеянні” -гэта ўнікальная пляцоўка для развіцця міжнародных моладзевых ініцыятываў і праектаў. Гаворкаідзе менавіта пра нефармальную адукацыю.


Не сакрэт, што ў Еўропе нефармальная адукацыя вельмі шануецца, бо гэта паказчык таго, што твае веды не абмяжоўваюцца толькі тваім дыпломам, а ты ўмееш рабіць нешта большае, – кажа Вольга Хабібуліна, прадстаўніца арганізацыі “Офіс прасоўвання ініцыятываў”.


align=”” alt=”Image 30767″ >


У нефармальную адукацыю акурат і ўваходзіць валанцёрства, пра магчымасці якогараспавядалі на гарадзенскай сустрэчы. Прадстаўнікі грамадскіх  арганізацый“Новыя твары”, ды “Фіяльта” расказаліцікаўным пра магчымасці ўдзелу ў гэтай праграме Еўрапейскага саюза.



“Моладзь у дзеянні” рэлізуецца з 1 студзеня 2007 да 31 снежня 2013 года з агульным бюджэтам 885 мільёнаў еўра і дае магчымасць не толькі еўрапейскай моладзіўдзельнічаць у валанёрскіх, культурніцкіх праграмах, але і маладым людзям з так званых,суседніх праграмныхкраін: Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы, Расійскай Федэрацыі, Украіны, краін Паўднева-Усходняй Еўропы.


Валанцёрства – гэта вельмі добрая магчымасць убачыць новыя краіны, даведацца на ўласным досведзе, як жывуць і працуюць там грамадскія аб’яднанні, як і чым жывуць людзі, вывучыць замежную мову. Стаць валанцёрам у рамках гэтай міжнароднай праграмы нескладана. Галоўнае – жаданне.


Еўрапейская валанцёрская служба, якая працуе у рамках праграмы “Моладзь у дзеянні”, дае беларусам такую магчымасць. Пачынаць трэба з вызначэння таго, куды, у якую краіну ты хочаш трапіць, і чым там займацца. Трэба памятаць, што вланцёрская дзейнасць можа працягвацца ад 2 да 12 месяцаў (без уліку падрыхтоўкі і падсумавання).


Другім крокам будзе пошук тых арганізацый, якія тут, на месцы, займаюцца адпраўкай валанцёраў, і тых арганізацый, якія прымаюць іх у сябе. У дапамогу – вось гэты сайт: http://ec.europa.eu/youth/evs/aod/hei_en.cfm. Ну, а потым – ужо працоўныя моманты.


Праграма “Моладзь у дзеянні” дае магчымасць і еўрапейскай моладзі наведаць іншыя краіны, у тым ліку і Беларусь. На сустрэчы ў Гродне прысутнічалі валанцёры з Германіі, якія з лістапада жывуць і працуюць у нашай краіне.


Віктар


Ліз і Віктар падзяліліся сваімі ўражаннямі:

 

Мы працуем валанцёрамі ў грамадскай арганізацыі “Фіяльта”, вучым жадаючых нямецкай мове, робім нейкую паўсядзённую патрэбную працу ў арганізацыі. Тут, у вашай краіне, усе па-іншаму. Не горш, не лепш, проста па-іншаму. Прыйшлося дастаткова доўга прызвычайвацца да жыцця тут.


Мы прабудзем у краіне яшчэ тры месяцы – за гэты час, маем надзею, яшчэ больш даведаемся.


Здзіўляе валанцёраў з Нямеччыны і тое, што ў іх краіне не ведаюць пра Беларусь. Дзякуючы валанцёрскай праграме, ім будзе пра што распавесці сваім аднагодкам.