“Фотафьюжэн-2009”
Выстава “Фотадэбют”, на якой паказваюць свае працы гродзенскія фотамастакі-пачаткоўцы, што прайшлі навучанне ў школе-студыі народнага фотаклуба “Гродна”, стала ўжо традыцыйнай.
Аднак сёлета на ёй побач з творамі пачаткоўцаў прадстаўлены работы дасведчаных і прызнаных гродзенскіх фотамайстроў: Уладзіміра Выдзеркі, Яўгена Бузука ды іншых. Таму і назва выставы змянілася з “Фотадэбюта” на “Фотафьюжэн”: гэта значаць сплаў маладосці і вопыту, наватарства і традыцый.
Выстава будзе працаваць да 19 чэрвеня.