Цягнік Мінск-Феадосія будзе адпраўляцца з Гродна

|

Паводле БелТА, якое спасылаецца на прэс-службу Беларускай чыгункі, змены выкліканыя рэканструкцыяй на Мінскім чыгуначным вузле.

Некаторыя іншыя міжнародныя цягнікі ў летні перыяд будуць адпраўляцца не з Мінска, а з Брэста, Магілёва, Баранавіч.

Іх маршруты ўсё адно пройдуць праз сталіцу, таму праблем у мінчукоў і тых, хто планаваў набываць квіткі з Мінска, не ўзнікне.

 

У даведцы Гродзенскага вакзала паведамілі, што першы цягнік на Феадосію з Гродна пойдзе толькі 15 чэрвеня. Ён будзе курсаваць па няцотных днях, а з 1 ліпеня да 17 верасня – штодня. Плацкарта да Феадосіі каштуе 594 тысячы рублёў.

 

Летні расклад беларускай чыгункі, паводле намесніка начальніка аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак пасажырскай службы Беларускай чыгункі Канстанціна Бояра, прадугледжвае таксама павелічэнне наўпроставых цягнікоў па маршруце Гродна-Мінск да чатырох, а час паездкі ў гэтым кірунку павінны скараціцца з 5 гадзін 46 хвілін да 5 гадзін 3 хвілін.

 

На сёння цягнікі на Мінск з гродзенскага вакзала адпраўляюцца штодня ў 6.15, 6.25 і 23.42. Акрамя таго праз Мінск ідуць цягнікі на Маскву, Пецярбург, Віцебск, Магілёў і па ўсіх паўднёвых кірунках.

 

Здымак http://shkolazhizni.ru