“Год беражлівасці”: Аўтаматычная паілка для птушак

З дошак збіваюць падстаўку, якая будзе нагадваць перакуленую літару “Г”. Знізу падстаўкі ставяць сподак альбо старую патэльню. Да вертыкальнай дошкі ўмацоўваюць бутэльку (лепш з-пад шампанскага!) такім чынам, каб гарлавіна апускалася ніжэй ў ваду, але не краналася дна пасудзіны.

 

Вада, якая будзе выцякаць з бутэлькі, будзе трымацца заўсёды на узроўні умацаванай гарлавіны бутэлькі. Атмасферны ціск на паверхні вады ў пасудзіне ўтрымлівае ваду ў бутэльцы і не дазваляе ёй выцячы адразу. Паверхня ж вады ў бутэльцы меншая за паверхню вады ў пасудзіне, таму і ціск у бутэльцы меншы.

Каб усталяваць напоўненую бутэльку і прымацаваць яе да падстаўкі, трэба прытрымліваць  гарлавіну закрытай.