Безпераможная серыя “Нёмана” працягваецца
Склад “Нёмана” прыкметна змяніўся, а галоўнае, што ў стартавым складзе гаспадароў назіралася 10 выхаванцаў гарадзенскага футбола. Яшчэ адной зменай стала тое, што Саладоўнікаў адважыўся замяніць незабiваючага Лясюка, на легіянера Лачнага. І не пралічыўся – Мілаш апраўдаў давер трэнера.
Падзеі ў сустрэчы развіваліся вельмі дынамічна. Ужо на першай хвіліне лік у сустрэчы адкрылі госці. Вызначыўся Казлоў, які пасля памылкі Садаўнічага, падхапіў мяч і адыграў у сценачку з Дзмітрыем Платонавым. Пасля вяртання мяча Аляксей лёгка даслаў мяч у далёкі кут варот Чэрніка.
Прайшло ўсяго 5 хвілін – і Лачны робіць лік роўным. У першым тайме славацкі нападнік меў яшчэ два добрыя шансы, каб вывесці сваю каманду наперад, але не атрымалася.
У самым пачатку другога тайму два выдатныя шанцы забіць меў капітан “Нёмана” Іван Дзянісевіч, але і ён згуляў няўдала. Здаецца, што ў апошні час ён не ведае, што рабіць з завяршэннем, правай прабіць не вырашаецца, пас аддае незразумела куды.
На 60 хвіліне Саладоўнікаў вырашыў замяніць актыўнага Лачнага. На поле выйшаў Лясюк, а пасля і Рэкіш, але абодва засталіся непрыкметнымі… Хоць удар Лясюка можна запісаць у небяспечныя: Андрэй паблізу штрафной адважыўся на ўдар з левай, але ён аказаўся не моцным. Часноўскі ледзь-ледзь кончыкамі пальцаў дастаў гэты мяч.
Выдатны шанс вырваць перамогу мелі госці, аднак Сяргей Чэрнік на 75-й хв. уратаваў сваю каманду.
Гарадзенская каманда не ведае перамогаў ужо ў шасці гульнях запар.
Сяргей Саладоўнікаў на пасляматчавай прэс-канферэнцыі:
“Наконт выхалашчанасцi каманды. Каб так сцвярджаць, трэба быць унутры калектыву. Я не згодны з гэтым меркаваннем.
А вось што турбуе – дык гэта нервовасць абароны. Шмат памылак, з-за якіх узнікаюць праблемы. У нас з калегам (Крывушэнка – рэд.) прыблізна аднолькавая сітуацыя – ёсць гульня, усе чакаюць выніку, але яго дамагчыся пакуль не атрымліваецца.
Усе зараз вельмі хочуць патрапіць у першую шасцёрку, з-за чага футбол як такі адыходзіць на другі план. Усім патрэбны вынік. Заклікаю балельшчыкаў падтрымаць каманду, не ўсё адразу будуецца. Усе хочуць, каб каманда зайграла адразу, як “Барселона”, а так не бывае.”
Турнірная табліца чэмпіянату выглядае зараз такім чынам:
Месца | Каманда | Гульні | Ачкі |
1. | “Шахцёр”, Салігорск | 10 | 23 |
2. | БАТЭ, Барысаў | 10 | 17 |
3. | “Дынама-Мінск” | 10 | 17 |
4. | “Белшына”, Бабруйск | 10 | 16 |
5. | “Гомель” | 10 | 16 |
6. | “Мінск” | 10 | 13 |
7. | “НЁМАН” | 10 | 13 |
8. | “Тарпеда-БелАЗ”, Жодзіна” | 10 | 13 |
9. | “Днепр”, Магілёў | 10 | 11 |
10. | “Нафтан”, Наваполацк | 10 | 8 |
11. | “Дынама-Брэст” | 10 | 8 |
12. | “Славія”, Мазыр | 10 | 4 |
24 траўня. “Нёман” – “Тарпеда-БелАЗ” 1-1
Застаецца адзін матч з ФК “Дынама Мінск” (31 мая, 19.00), які завершыць першы круг чэмпіянату. Пасля гэтага супрацьстаяння мы падвядзем вынікі ўсяго круга. І пагутарым са спецыялістамі гарадзенскага футбола.