Пяць міліёнаў за ландшафтны дызайн універсітэцкага дворыка

|

Паводле змешчанага на сайце ўніверсітэта тэхнічнага задання, замест старых складоў і альтанак у дворыку павінны з’явіцца зона адпачынку, на якой будуць знаходзіцца малыя архітэктурныя формы, крытыя альтанкі, клумбы з кветкамі, універсальная спартыўная пляцоўка, лаўкі.

 

Праект павінен прадугледжваць таксама пабудову новай агароджы з паркам Жылібера і ваеннай камендатурай.

 

Праектныя прапановы ад студэнтаў прымаюцца да 31 траўня.

 

Фота grsu.by