“Храмы Беларусі на старых паштоўках” – выстава ў музеі гісторыі рэлігіі
Больш па паўтары сотні паштовак з фондаў музея гісторыі рэлігіі і з калекцыі калекцыянера Яна Лялевіча размесцяцца ў вялікай выставачнай зале.
Першая група паштовак датуецца 1895-1904 гадамі, другая выдадзена ў часе першай сусветнай вайны, у тым ліку акупацыйнымі ўладамі ў Беларусі і на тэрыторыі Германіі, трэцяя – у 20-30-ыя гады 20 стагоддзя.
Таццяна Вараб’ёва, вядучы навуковы супрацоўнік:
– На іх каталіцкія і праваслаўныя храмы, некаторых з іх ужо няма, кірха, Іўеўская мячэць.
Паштоўкі выдадзеныя ў розных гарадах Беларусі, У Варшаве, Вільні, Маскве.
У тыя часы свае паштоўкі выдавалі і фотаатэлье, крамы паштовых прыладаў, кнігарні…
Выстава будзе цікавая не толькі самімі выявамі храмаў, але і беларускімі краявідамі, пейзажамі гарадоў, бо храмы заўсёды ўпісваліся ў навакольнае асяроддзе, выявамі тагачасных транспартных сродкаў і людзей.
Выстава “Святыні Бацькаўшчыны (Храмы Беларусі на старых паштоўках)” адкрыецца ў музеі гісторыі рэлігіі 30 траўня ў 16 гадзін.
Здымак http://kamunikat.fontel.net