Непагадзь нарабіла шкоды на Гарадзеншчыне
Пашкоджаныя 3 сельскагаспадарчыя пабудовы і 9 жылых дамоў, для рамонту спатрэбіцца каля 1000 лістоў шыферу.
13 разоў выратавальнікі выязджалі на распілоўку паваленых дрэваў.
На вуліцы Замкавай дрэва ўпала на аўтамабіль.
У Мастоўскім і Наваградскім раёнах – на дамы.
127 населеных пунктаў часова засталіся без электрычнасці.
А ў нядзелю з-за ўдару маланкі згарэла гаспадарчая пабудова ў Шчучынскім раёне.
Гаспадар хутара ў навальніцу выйшаў на вуліцу і ўбачыў, што загарэўся хлеў.
Тэлефоннай сувязі ў доме не было, таму мужчына паспяшаўся па дапамогу на малочна-таварную ферму.
Пакуль прыехалі выратавальнікі, сцены пабудовы ўжо абрынуліся.
Хлеў цалкам згарэў.
Здымкі http://mchs.gov.by