“Эліза Ажэшка запрашае”. Літаратурнае свята ў Швейцарскай даліне
На вуліцы Элізы Ажэшкі, ля дома-музея пісьменніцы, з 11 гадзін разгорнецца выстава рэдкіх кніг на 47 мовах, дакументаў, фотаздымкаў, паштовак і экспанатаў з фонду абласной бібліятэкі.
Свае калекцыі прадметаў эпохі Элізы Ажэшкі – фотаздымкі, вопратку, мэблю – прадставяць гарадзенскія калекцыянеры (В.Саяпін, А.Сявенка, Я.Паруліс і іншыя).
Для тых, хто цікавіцца гісторыяй роднага горада, арганізатары падрыхтавалі фотагалерэю “Гродна і гарадзенцы часоў Элізы Ажэшкі”.
Свае творчыя выставы і музычныя праграмы падрыхтуюць беларускае, украінскае, рускае, польскае і габрэйскае нацыянальныя аб’яднанні.
У дворыку дома-музея ў праграме “Дзеці ў гасцях у Элізы Ажэшкі” маленькіх наведнікаў чакаюць гульні, конкурсы, віктарыны, танцы.
Пра жыццё і творчасць Элізы Ажэшкі дзецям распавядзе супрацоўніца ў вобразе самой пісьменніцы.
Тут жа пройдуць сустрэчы з мясцовымі пісьменнікамі і паэтамі.
Свята працягнецца да 15 гадзін.
Здымак http://commons.wikimedia.org