У лабавым сутыкненні загінулі муж і жонка
З боку пункта пропуску “Брузгі” рухаўся аўтамабіль Тайота, з боку Гродна – Пежо. У сутыкненні кіроўца Тайоты атрымала лёгкія цялесныя пашкоджанні, а кіроўца і пасажырка Пежо – муж і жонка 62 і 60 гадоў – загінулі на месцы. Яны не даехалі да свайго дому каля 300 метраў.
Як высветлілася, за стырном Тайоты была 60-гадовая жанчына, у якой было выяўлена 2,14 праміле алкаголя ў крыві. Яна змешчана ў ізалятар часовага ўтрымання. Узбуджана крымінальная справа.
Паводле belta.by
Здымкі autogrodno.by і Леаніда Шчаглова