172-годдзе Элізы Ажэшкі адзначылі ў Гродне
Мерапрыемства было прымеркаванае да дня нараджэння пісьменніцы. Яна нарадзілася 6 чэрвеня 1841 года.
На свяце выступілі мясцовыя літаратары, а таксама прадстаўнікі нацыянальных суполак (рускія, украінцы, габрэі і іншыя) – яны адказвалі за музычную частку.
Кнігі, дакументы, фотаздымкі і прадметы даўніны, выстаўленыя на вуліцы, побач ў домікам Ажэшкі, адмыслова для выставы прадставіла бібліятэка, а таксама прыватныя калекцыянеры, сярод іх Януш Паруліс.
Свята не абмінуў і прызначаны ў канцы лютага кіраўнік гарвыканкама Андрэй Худык.
Асобная праграма ў межах свята была прызначана для дзяцей.
Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага, гарвыканкам, аблвыканкам, ГрДУ імя Я. Купалы ды праект “Жывая гісторыя”.
Здымкі Яна Лялевіча і Арцёма Аблажэя