У Гродне за 3 гадзіны выпала 7-дзённая норма ападкаў

|

Падтапіла 8 прыватных падворкаў, 1 прыватны жылы дом, пад’езды 4-ох шматкватэрных дамоў, 1 склад, на некалькіх  участках дарог спыніўся рух.

align=”” alt=”Image 31097″ >



Па вобласці, як паведаміла “Твайму стылю” прэс-служба МНС, пацярпелі 9 населеных пунктаў у Слонімскім і Зэльвенскім раёнах.

5 жылых дамоў, 32 падворкі і 14 падвалаў прыватных жылых дамоў на 12 вуліцах затапіла ў Слоніме.




У Зэльвенскім раёне і самой Зэльве падтопленыя 5 жылых дамоў, 26 падворкаў і 12 падвалаў прыватных жылых дамоў.

Размыты кавалак дарогі Н-6061 “Зэльва-Галынка-Астраво” у вёсцы Снежная.


Здымкі http://mchs.gov.by