У дачыненні дырэктара “Гроднарыбы” распачатая крымінальная справа
Паводле следства, дырэктар наўмысна не забяспечыў своечасовую аплату пастаўшчыкам з Вялікабрытаніі і Мінска агулам на суму больш за 340 мільёнаў рублёў.
Аператыўнікі сцвярджаюць, што прадпрыемства мела для гэтага сродкі і пастаўкі астатнік партнёраў аплаціла, а выплаты вышэйпазначаным юрыдычным асобам затрымліваліся па вуснаму распараджэнню дырэктара.
Гаспадарчы суд Мінска пастанавіў абавязаць “Гроднарыбу” выплаціць суму доўгу і пеню. У выніку прадпрыемства з-за дзеянняў дырэктара страціла 192 мільёны рублёў.
Акрамя таго, на складах прадпрыемства да сёння разам з якаснай прадукцыяй захоўваецца пратэрмінаваная і папсаваная (амаль на 450 мільёнаў рублёў).
Кіраўніка абвінавачваюць таксама ў тым, што цягам 2011-2012 гадоў ён дзеля стварэння ўраджання фінансавага дабрабыту прадпрыемства, штучна павышаў працаўнікам заробкі і выдаваў загады пра неабаснаваныя выплаты прэмій і надбавак службовым асобам.
Дзяржкантроль пачаў праверку на прадпрыемстве ў канцы 2012 года. Тады асноўнай прэтэнзіяй была наяўнасць пратэрмінаванай прадукцыі на складах.
Паводле http://belapan.by