Цягнікоў да Друскенік у бліжэйшы час можна не чакаць

| Без катэгорыі

Калісьці рэйсы да Друскенік, якія мелі статус агульнасаюзнай здраўніцы, карысталіся попытам. Адлегласць ад нашага горада – усяго 40 кіламетраў. Ездзілі і ў ліхія 90-я: гарадзенцы вазілі туды-сюды прадукты. Тыя часы мінулі. Друскенікі сталі выдатным турыстычным цэнтрам, куды прыязджаюць турысты з усёй Еўропы. Сёння тут шмат гатэляў, вялікі сучасны аквапарк і цэнтр лыжнага турызму.

 

У пачатку 2000-х чыгуначны рух паміж краінамі спыніўся. Літоўцы разабралі каляіну, бо было вырашына, што цягнікі сябе не акупаюць. Цяпер і мэр Друскенік Рычардас Малінаўскас, і  гарадзенскія ўлады лічаць, што адсутнасць чыгункі паміж нашымі краінамі толькі перашкаджае развіццю турызма. Але для таго, каб узнавіць рэйсы, патрэбны высілкі з абодвух бакоў.

 

Рэйкі з беларускага боку захваліся, але патрабуюць мадэрнізацыі. Няма сучаснага памежнага прапускнога пункта. Літоўцам трэба наноў будаваць сем кіламетраў чыгункі.

 

“На гэта патрэбныя грошы, – расказаў “Твайму стылю” намеснік мэра Друскенік Лінас Урманавічус. – Пакуль што чыгунка у накірунку Гродна – толькі распрацаваны праект, для рэалізацыя якога трэба шукаць сродкі. Мы стала трымаем гэтае пытанне пад кантролем. Яно для нас вельмі важнае, аднак пакуль гэта толькі намеры”.

 

Хаця вялікае жаданне ўзнавіць чыгуначную дарогу выказваюць два бакі, існуе вельмі шмат перашкод на гэтым шляху. У тым ліку і тое, што пагадненне аб малым памежным руху беларускім бокам так і не было ратыфікавана.

 

Здымак miestai.net