У ноч з суботы на нядзелю ў Гродне выпаў град дыяметрам больш за 1 см
Супрацоўнікам МНС давялося папрацаваць у Бераставіцкім, Наваградскім, Зэльвенскім і Слонімскім раёнах.
На Наваградчыне з-за ўдару маланкі электрычнасць знікла ў 33 населеных пунктах.
У бліжэйшы час “Гроднааблгідрамет” абяцае таксама няўстойлівае надвор’е.
Будзе воблачна з праясненнем.
У наступныя суткі чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, уначы і раніцай туман.
Вецер паўночны 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра наступнай ноччу +9…+11ºС, днём 11 чэрвеня +18…+20ºС, па вобласці да +23ºС.
12 чэрвеня характар надвор’я істотна не зменіцца.
Пераважна без ападкаў, вецер паўночны 4 – 9 м/с, парывы да 12 м/с.
Уначы +7…+12°С, днём +18…+23°С.
13 чэрвеня захаваецца невялікая воблачнасць, без ападкаў. Уначы і раніцай слабы туман, вецер няўстойлівы.
Тэмпература паветра +5…+10°С ноччу, +20…+25°С днём.
Паводле папярэдніх прагнозаў, 14 чэрвеня будзе без ападкаў, слабы туман раніцай.
Уначы +5…+10°С, днём +22…+27°С.
15-16 чэрвеня ў асобных раёнах Гарадзенскай вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы, днём магчымыя навальніцы. Тэмпература паветра ўначы +7…+12°С, па поўдні да +14°С, днём +21…+26°С, па поўдні да +28°С.
Здымкі http://mchs.gov.by