Слонімец выдаў мініяцюрную кніжку мясцовых паданняў
Сяргей Чыгрын:
–Гэтыя паданні я збіраў некалькі гадоў без канкрэтнай мэты.
Збіраў у розных рэгіёнах Слонімшчыны, запісваў ад простых людзей. Некаторыя крыху апрацаваў, але захаваў увесь народны змест.
Толькі каля 10% легендаў, што ўвайшлі ў кніжку, былі дагэтуль вядомыя, астатнія друкуюцца ўпершыню. Напрыклад, шмат паданняў, звязаных з чортам: Чортава балота, Чортава вока, Чортаў камень…
Кніжка-мініяцюра выйшла ў выдавецтве “Кнігазбор” і прадаецца ў слонімскіх кнігарнях.
Яна зацікавіць як аматараў беларускай народнай культуры і гісторыі Слонімшчыны, так і калекцыянераў – памер кніжкі 7х10,2 см.
Аўтар выданнем задаволены, толькі шкадуе, што наклад – усяго 100 асобнікаў.
Сяргей Чыгрын з’яўляецца аўтарам больш за 30 кніжак.
“Легенды і паданні Слонімшчыны” сталі трэцяй кнігай, выдадзенай слонімцам у гэтым годзе.