LIVE MUSIC завяршае сезон

|

Квіткі коштам 15000 рублёў яшчэ можна набыць у Доме афіцэраў і ў ліцэі № 1, у зале якога канцэрт пачнецца ў 19 гадзін.

Праект LIVE MUSIC створаны два гады таму дзеля пашырэння музычнага рынку Гродна. На штотыднёвыя канцэрты, якія адбываюцца ў ліцэі па чацьвяргах, арганізатары запрашаюць выканаўцаў якаснай музыкі розных накірункаў, спадзеючыся хоць неяк кампенсаваць яе адсутнасць у мясцовых клубах.

Апошні канцэрт сезона адбудзецца ў ліцэі №1 11 чэрвеня. Да гродзенцаў праедзе “Нейрадзюбель”.