Бэбі-бум у Гродзенскім заапарку

|

За апошні час малыя з’явіліся ў  ваўкоў, дзікоў, ліс, касуль, корсакаў, уятнамскіх свінак, янотаў.

Дырэктар заапарка Алег Жданкін распавёў “Твайму стылю”, што на сёння прадаюцца ваўчаняты – 300 тысяч рублёў, парсючкі дзікоў – 580 тысяч, уятнамскіх свінак – 550 000, дзекаратыўныя пацукі і марскія свінкі, яноты насухі.

Казляняты камерунскіх коз і ягняты камерунскіх авец таксама трапяць у продаж, як і камерунскія касулі (будуць каштаваць каля 1 мільёна 600 тысяч), якія пакуль зусім маленькія.

Прадаюцца поні – іх кошт дасягае тысяч даляраў, магчыма будуць прадаваць лісянят.

За падрабязнай інфармацыяй патэнцыйным пакупнікам неабходна звярнуцца ў бухгалтэрыю заапарка.


Падобных жывёл у Гродзенскім заапарку набываюць перадусім аграгаспадаркі і арганізацыі, хаця дасьведчаны кінолаг можа выхаваць з ваўчаняці сапраўднага сябра (такіх прыкладаў вельмі шмат).

Звычайныя людзі ахвотней набываюць дэкаратыўных жывёлак і птушак у заалагічнай краме пры заапарку.


Здымак http://www.grodnozoo.by