Гарадзенец вынайшаў механізм кантролю ўцечак вады
Невялікі і просты з выгляду механізм пазбавіць ад праблем, звязаных з працяканнем крана і нечаканым прарывам вадаправоднай трубы. Асабліва гэта актуальна, калі гаспадароў у момант аварыі няма дома.
Прыстасаванне нагадвае мышалоўку.
Калі сістэма дала цеч, яно само перакрые вентыль.
Асноўны кампанент – спружына, падобная на тыя, што ўсталяўваюць на ўваходных дзвярах.
Яна знаходзіцца ў расцягнутым стане, але калі разрываецца адчувальны элемент (звычайная папера), механізм спрацоўвае і мышалоўка для вады стрымлівае плынь.
У кватэры вынаходніка ўсталяваныя адразу чатыры механізма кантролю ўцечак вады ўласнага вырабу.
Каштуе такое прыстасаванне ў сотніразоў меньш, чым аналагічныя замежныя электронныя, і надзейна перакрывае ваду нават у адсутнасць гаспадароў.
Паводле http://greengrodno.info