Матч Беларусь-Андора на Савецкай плошчы
За 500 метраў у радыюсе да стадыёна і Савецкай плошчы будзе забаронены гандаль алкаголем. У гэтых кропках будуць дзяжурыць брыгады хуткай медыцынскай дапамогі.
У 16 гадзін на Савецкай плошчы распачнецца вялікі канцэрт эстрадных зорак і гродзенскіх выканаўцаў. За паўтары гадзіны да гульні канцэрт працягнецца на пляцоўцы перад уваходам на стадыён “Нёман”. Беларускія футбалісты прыедуць у Гродна ўжо сёння. Яны будуць жыць у “Азёрным”. Гульцы зборнай Андоры размесцяцца ў гасцініцы “Сямашка”.