Зноў кантрабандныя цыгарэты
Грузавы аўтамабіль “Рэно” быў затрыманы каля Зэльвы. Кантрабандныя цыгарэты знойдзены ў прыцэпе. Канфіскавана 65 тысяч пачак цыгарэт “ЕВ” і 20 тысяч “Viceroy”. Кіроўца не змог патлумачыць паходжанне табачных вырабаў, знойдзеных у яго машыне. Цяпер гэтым зоймуцца адпаведныя органы. Цыгарэты канфіскаваны, аўтамабіль затрыманы да рашэння суда. Паводле БелТА