Хірургі сабраліся ў Гародні
У Гродзенскім медуніверсітэце сабраліся больш за сто хірургаў.
Спецыялісты з Варшавы, Уроцлава, Беластока, Масквы і ўсіх беларускіх абласцей абмяркуюць актуальныя праблемы эндаскапічнай хірургіі.
Гродзенскія хірургі прадставяць калегам эксперыментальны метад фотадынамічнай тэрапіі панкрэатыту. Акрамя таго спецыялісты абмяркуюць асаблівасці лячэння анкалагічных захворванняў, язвеннай хваробы, азнаёмяцца з дасягненнямі беларускай транспланталогіі.
Сімпозіўм будзе працаваць тры дні.