Экалагічны маршрут па Гарадзеншчыне: крэйдавыя кар’еры, старажытныя шахты і 500-гадовы дуб
Асноўная частка маршрута пракладзена праз біялагічны заказнік “Замкавы лес”.
Экскурсаводы знаёмяць турыстаў з археалагічным помнікам перыяду позняга неаліту 3,5-1,2тысяч гадоў да нашай эры “Крэмніевыя шахты”, прапануюць адпачынак ла возера Лазурнае.
У маршрут уваходзіць наведванне помніка прыроды 500-гадовага дуба, мемарыяльнага комплекса Шауліцы на месцы знішчанага маёнтка апошняга ўладальніка Росі графа Патоцкага, касцёла Святой Тройцы.
Упершыню ў афіцыйны экскурсійны маршрут увайшлі маляўнічыя крэйдавыя кар’еры пасёлка Краснасельскі, за якімі замацавалася назва “Зялёныя лінзы”.
Неарганізваныя турысты часцяком наведваюцца да прамысловых вадаёмаў з лазурнай вадой, аднак іх берагі няўстойлівыя да асыпання, таму экскурсаводы праводзяць ахвотных да рэкультываваных кар’ераў.
Маршрут распрацаваны на 1 альбо 2 дня з начлегам на турбазе.
Яго працяг – 32 кіламетры, якія можна прайсці пешшу альбо праехаць на роварах.
Паводле http://belta.by
Здымак http://zvyazda.minsk.by