Новы навучальны год пачнецца 2 верасня і скончыцца 30 траўня

|

Навучэнцы ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі на ўзроўні асноўнай сярэдняй адукацыі, спецыяльнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю ў 2013/2014 навучальных гадах будуць наведваць заняткі па наступным графіку:

 

Першая чвэрць — з 2 верасня да 25 кастрычніка;

Другая чвэрць — з 4 лістапада да 24 снежня;

Трэцяя чвэрць — з 9 студзеня да 21 сакавіка;

Чацьвёртая чвэрць — з 31 сакавіка да 30 траўня.

 

Восеньскія канікулы, на якія яшчэ з савецкіх часоў традыцыйна прыпадала святкаванне 7 лістапада, сёлета пройдуць з 26 кастрычніка да 2 лістапада (8 дзён).

Зімовыя, з 25 снежня да 8 студзеня ўключна, дадуць школьнікам 16 дзён адпачынку.

Вясновыя канікулы пройдуць з 22 па 29 сакавіка ўключна (8 дзён).

Летнія  – з 31 траўня да 31 жніўня (93 дні), а на другой ступені агульнай сярэдняй адукацыі – з 14 чэрвеня да 31 жніўня (79 дзён).

 

Вучні 1-2 класаў, а таксама 3 класаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця атрымаюць дадатковы адпачынак з 17 да 22 лютага.

 

Здымак http://www.20khvylyn.com