Прэзентацыя кнігі Алеся Краўцэвіча “Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага”

|

Кніга “Гісторыя Вялікага Княства Літоўскага. Ад пачатку гаспадарства да каралеўства Літвы і Русі (1248-1341 г)” стала 21-ым выданнем гарадзенскай выдавецкай ініцыятывы “Гарадзенская бібліятэка”.

У кнізе закранаюцца праблемы гісторыі Беларусі ў еўрапейскім кантэксце.

 

Праца ахоплівае прамежак часу ад узнікнення дзяржавы да пачатку яе тэрытарыяльнага росту пры вялікіх князях Віцені і Гедыміне.

Тэкст створаны на аснове вывучэння, галоўным чынам, апублікаваных пісьмовых крыніц, а таксама спецыяльных прац, прысвечаных асобным аспектам тэмы.

 

Фармальна гэтая праца, па меркаванні аўтара, – першая ў краіне навуковая сінтэза гісторыі ВКЛ, але яна таксама ўкладаецца ў кантэкст гісторыі Беларусі, як адзін з важнейшых яе этапаў.

 

Прэзентацыя пройдзе ў межах Гарадзенскага Еўрапейскага клуба.

Пачатак у 18 гадзін.