Фэст імя Каліноўскага пераносіцца на нявызначаны тэрмін
Фестываль імя Кастуся Каліноўскага, які мусіў адбыцца 22 чэрвеня ў Астраўцы, пераносіцца на невядомы тэрмін.
«Нам пра гэта паведамілі толькі сёння з выканкама, — кажа адзін з арганізатараў фэста Усевалад Сцебурака. — Прычыну не патлумачылі, кажуць пра вялікую загружанасць па мерапрыемствах на гэты дзень».
У мінулыя гады, як зазначае Сп. Сцебурака, выканкам усяляк дапамагаў правядзенню фэста — асабліва, у тэхнічным плане.
Сёння на паседжанні ў выканкаме было вырашана фэст перанесці, праўда, дата не ўдакладнялася.
«Шкада, што пра гэта мы даведаліся ўсяго за пяць дзён да пачатку», — кажа Сцебурака.
Фэст з удзелам бардаў і літаратараў, прысвечаны 150-годдзю паўстання Каліноўскага, мусіў адбыцца на беразе возера Кайміна.
Здымак http://kraj.by