Адмовіліся ад Еўропы

|

Сёлета гарадзенскія гандбалісткі сталі срэбранымі прызёркамі Беларусі, саступіўшы «золата» канкурэнткам са сталічнага БНТУ. Гэтым жа суперніцам гарадзенкі саступілі і Кубак краіны. Тым не менш, як фіналісткі гэтага турніру, мелі права ўзяць удзел у еўракубках, але…

Як высветлілася, каманда проста не ў стане будзе кампенсаваць усе выдаткі, звязаныя з удзелам у Кубку Кубкаў.

Дарэчы, ужо шмат гадоў з гэтай жа прычыны ад удзелу ў еўрапейскіх турнірах адмаўляліся баскетбалісты «Гродна-93». Такім чынам, з гарадзенскіх каманд сёлета ў еўракубках мы ўбачым толькі хакеістак «Рытму». Кіраўніцтва гэтай каманды, нягледзячы на тое, што гэты від спорту саступае па колькасці заўзятараў і ганболу і баскетболу, штогод знаходзіць сродкі на тое, каб браць удзел у еўракубках.

В.Руднік

Фота Яраслава Ванюкевіча