Горад у здымках: дамы на Будзёнага
Некаторыя з гэтых драўляных дамоў сягаюць другой паловы ХІХ ст. і з’яўляюцца рэшткамі спадчыны будаўніцтва чыгункі, 150-годдзе якой адзначалі акурат паўгода таму.
Гаспадар дома нумар 7а Іван Журневіч кажа, што вуліцу пашыраюць за кошт яго ўчастка, але акту выключэння зямлі ён і яго сям’я дагэтуль не пабачылі. Тым часам плот і частка дрэваў ужо знішчаныя.