Абавязковую сэртыфікацыю тавараў, супраць якой пратэставалі прадпрымальнікі, адклалі на год

|

Пра гэта, са спасылкай на лідара РГА “Перспектыва” Анатоля Шумчанку, паведаміла БелаПАН.

Шумчанка, у сваю чаргу, спасылаецца на дырэктара дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Беларусі Аляксандра Груздава.

Адпаведная пастанова павінна выйсці 21 чэрвеня.

 

Прыватныя прадпрымальнікі, якія гандлююць таварам без сэртыфікацыі, будуць абавязаныя інфармаваць пра гэта пакупнікоў.

Оптавыя дылеры павінны пачаць выконваць патрабаванні новага тэхрэгламенту ўжо з 1 ліпеня гэтага году.

 

У знак пратэсту супраць абавязковай сертыфікацыі тавараў, 16 чэрвеня страйкавалі гандляры гродзенскіх рынкаў.

Паводле Анатоля Шумчанкі, на рынку “Паўднёвы” ў дзень страйку не выйшлі на працу 2000 прадпрымальнікаў.

Кіраўнік абласной арганізацыі прафсаюзу індывідуальных прадпрымальнікаў «Садружнасць» Валянцін Бранцэвіч звінаваціў удзельнікаў страйку ў тым, што яны сарвалі дыялог з уладамі.

 

Тады гандляры паабяцалі, што, калі да 24 чэрвеня праблема не вырашыцца, акцыі пратэсту працягнуцца.

Страйкі прадпрымальнікаў адбыліся і ў іншых гарадах Беларусі.