Выбух на Гродзенскім шклозаводзе. Ахвяр няма

|

Выбухнула ў сушыльным барабане, пашкоджана абсталяванне, людзі не пацярпелі, – паведаміла “Твайму стылю” прэс-служба Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС.

 

Паведамленне пра здарэнне ў абласным ўпраўленні МНС атрымалі ў 14.07.

Выбух пашкодзіў лопасці і корпус газіфікаванага сушыльнага барабана 1971 года вырабу, які сушыў кварцавы пясок.

 

Аператар, што абслугоўваў абсталяванне, у гэты час знаходзіўся ў супрацьлеглым баку будынка памерам 75х24м.

Усе працоўныя (96 чалавек) самастойна пакінулі цэх, дапамога выратавальнікаў не спатрэбілася.

Прычына выбуху высвятляецца.

 

align=”” alt=”Image 31649″ > 

Вытворчасць не спынілася, – працуе рэзервны сушыльны барабан.

 

Здымкі http://mchs.gov.by