Пра афрыканскую чуму свіней на Гарадзеншчыне паведамілі афіцыйна

|

Генетычны матэрыял узбуджальніка афрыканскай чумы свіней 21 чэрвеня выяўлены ў матэрыяле, атрыманым ад трупа свінні, што належыла жыхару вёскі Чапунь Іўеўскага раёна.

 
Даследванне рабіў Беларускі дзяржаўны ветэрынарны цэнтр.

 

Дзяржаўная ветэрынарная служба ліквідуе ачаг захворвання і робіць захады па недапушчэнні распаўсюджвання АЧС.

 

Афрыканская чума свіней – вострае контагіёзнае захворванне, характарызуецца хуткім цячэннем і 98-100% смяротнасцю жывёл.

Для чалавека АЧС не ўяўляе бяспекі.

 

Рассельгаснагляд з 21 чэрвеня ўвёў часовыя абмежаванні на ўвоз з Гродзенскай вобласці свіней, спермы кныроў, свініны і свінагадоўчай прадукцыі да асаблівага ўказання.

Чуткі пра выпадкі АЧС у Наваградскім і Слонімскім раёнах Гродзенскай вобласці з’явіліся яшчэ ўвосень 2012 года.


На некаторых свінагадоўчых комплексах і ў прыватных гаспадарках асобных вёсак знішчалася пагалоўё свіней, але інфармацыю пра распаўсюд на тэрыторыі вобласці афрыканскай чумы свіней афіцыйныя крыніцы дагэтуль абвяргалі.


У апошні час масавы забой свіней праводзіўся ў Віцебскім, Валожынскім, Стаўбцоўскім і Баранавіцкім раёнах.