За паклёп на інспектара ДАІ жанчыну аштрафавалі
Паводле жанчыны, сітуацыя ўзнікла ў часе разбіральніцтва факта парушэння правіл дарожнага руху яе мужам.
Аўтарка скаргі не ведала, што ў салоне аўтамабіля ДАІ працаваў відэарэгістратар, які запісаў увесь дыялог.
Гэтыя матэрыялы сталі доказамі пры разглядзе справы ў судзе.
Кіроўца “Опеля” парушыў правілы ў зоне дзеяння часовага знака на аўтадарозе “Мінск-Гродна”. Яго спыніў нарад ДПС, інспектар склаў пратакол, не ўзяўшы пад увагу аргументы кіроўцы-парушальніка.
На наступны дзень на сайце райвыканкама на дзеянні інспектара з’явілася скарга.
Паводле матэрыялаў аўдыё- і відэазапісу, капітан міліцыі паводзіў сябе карэктна, а жонка кіроўцы, якая сцвярджала, што асабіста чула зняважлівыя словы інспектара, узвяла на яго паклёп.
Суд пастанавіў спагнаць з парушальніцы штраф у памеры 1,1 мільёна рублёў.
Паводле http://gaigrodno.by