Касацыйная скарга па справе фотаальбома «Belarus Press Photo — 2011» не задаволена
У красавіку суд Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці прызнаў фотаальбом Belarus Press Photo 2011 экстрэмісцкім.
Сёння касацыйная скарга арганізатараў конкурсу не была задаволена, пра гэта паведаміла ў сваім фэйсбуку Юлія Дарашкевіч.
41 асобнік альбома канфіскавалі ў Юліі Дарашкевіч і Аляксандра Васюковіча 2 лістапада 2012 года на памежным пераходзе «Каменны Лог».
Здымак http://eurobelarus.info