Гарадзенцы правялі музычны фэст у вайсковай частцы
Дакладную лічбу слухачоў назваць вельмі цяжка, бо людзі прыходзілі і сыходзілі. Абяцаны госць з Мінска, вядомы музыка і шоўмэн Аляксандр Памідораў, на фэст не завітаў, пра што прысутныя даведаліся ад “канферанс’е” Аляксандра Дзянісава.
Музыкі змянялі адзін аднога і часам цяжка было прасачыць за выступамі. Вася “Хіпар” Валошчык, Жэня “Пост” Нікіцін, Юрый “Смур” Дубовік – разам з гэтымі ўжо вядомымі музыкамі выступалі і менш вядомыя. “Невядомым імём 80-х” сам сябе назваў Уладзімір Хільмановіч (на здымку ніжэй).
Ганка Валынец з Вілейкі выконвала песні па-французку. Дзяўчына распавяла “Твайму стылю”, што ехала ў Гродна са спадзевам выступіць на опенэйры, а трапіла ў ангар:
“Клёва што тут няма мянтоў і агароджаў! У такім фармаце мне яшчэ не давялося выступаць”.
Розныя стылі і выканаўцы цікава перапляліся на гэтай пляцоўцы. Музыкі думаюць, што такія фэсты будуць працягвацца.
Фота аўтара і Вольгі Мілавай