«Пілотны» фэст
Вялікую падтрымку яму аказалі супрацоўнікі раённага метадычнага цэнтру гарадскога аддзелу адукацыі, адміністрацыя ДМШ, спонсары.
У канцэрце прынялі ўдзел музычныя калектывы і салісты з Ліды, Мінску, Гродна, Смаргоні. Яркае ўражанне засталося ад выступу аднаго з лепшых джазавых піяністаў Беларусі Ігара Гіра. Сваім удзелам у канцэрце пацешыў дацэнт універсітэту ім. М.Танка Уладзімір Бубен.
Смаргонскі ансамбль «Субіта» (на здымку) стаў сапраўдным адкрыццём для музычнага бамонду. Калектывы і салісты «пілотнага» фэсту паказалі майстэрства і ўнікальнасць сваёй творчасці. Пасля канцэрту гледачы выказваліся пра свае уражанні аб гэтым музычным свяце.
Ірына Фрэнкель
Фота http://smorgon.grodno-region.by