Выстава маскоўскіх фатографаў адкрыецца ў Гродзенскай выставачнай зале

|

На фатаграфіях – пейзажы Разанскай, Ленінградскай абласцей, Падмаскоўя, Наўгародскія азёры, Нямеччына.

Паводле аўтараў выставы, унікальнай яе робіць арыгінальная апрацоўка фотаздымкаў і разнабаковы погляд фатографаў на свет.

 

Дзмітры Ганчароў і Ганна Цвяткоўская прадставяць пейзажы, Валянціна Пісарэўская – серыю “Лідзі і жывёлы”, знятую на вуліцах і ў парках Германіі.

У работах Таццяны Ефашкінай – прыгажосць Сходненскага каўша. 

 

Алеся Філіпава з вялікім майстэрствам і гумарам робіць дзіцячыя партрэты.

Таццяна Мельнікава прадставіць здымкі са сваіх вандровак, Аксана Грыгурына – серыю “Такая долгая Зіма”, філасофскія развагі пра навакольны свет і скарацечны час.

 

Адкрыццё выставы адбудзецца 2 ліпеня ў 17 гадзін.

 

Паводле прэс-рэлізу

 

Здымак http://vk.com/byfotografykatrin