Цягнік на пероне ў Гродне загарэўся з-за кароткага замыкання
Паводле прэс-службы Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, супрацоўнікаў МНС дзяжурная па станцыі выклікала ў 17.58.
Машыніст і яго памочнік у гэты час знаходзіліся ў лакаматыве ў хвасце цягніка.
Пасажыры самастойна выйшлі на перон да прыбыцця пажарных, якія за 10 хвілін ліквідавалі ўзгаранне.
Ніхто не пацярпеў.
Агонь пашкодзіў толькі электраабсталяванне ў лакаматыве.
Дызель-цягнік 1973 года выпуску ў 18.10 павінны быў накіравацца з Гродна на Узбераж.
43 пасажыры, якія набылі на яго квіткі, дабіраліся да месца на цягніку “Гродна-Парэчча”, які адправіўся ў 19.05.
Здымкі mchs.gov.by