Міжнародны праект «Belarus Inside-Out»
Каардынатары праекту запрашаюць да ўдзелу маладых аўтараў, мастакоў, фатографаў і журналістаў з Беларусі, Германіі, Чэхіі ды іншых краінаў Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы.
Асноўны этап праекту распачнецца ў жніўні. 14-23-га жніўня усе ўдзельнікі збяруцца разам, каб абмеркаваць свае ідэі і прадставіць напрацоўкі, пасля чаго групамі па два чалавекі раз’едуцца на тыдзень па ўсёй краіне для збору матэрыялаў. У захапляльным падарожжы беларус і замежнік (менавіта такім будзе склад творчых груп) будуць працаваць разам над асобнай тэмай.
Па заканчэнні вандроўкі ўдзельнікі збяруцца ў Мінску, каб падзяліцца атрыманым досведам і ўражаннямі. Увесь здабыты матэрыял будзе выдадзены ў дзвюхмоўным часопісе, які будзе распаўсюджвацца ў Беларусі і іншых краінах Еўропы. А ў студзені 2010 г. адбудзецца прэзентацыя вынікаў праекту ў Берліне. Апошні тэрмін падачы заявак – 11 чэрвеня.
Падрабязную інфармацыю чытайце на вэб-пляцоўцы: http://generation.by/news2921.html .
Паводле інф. Кронікі грамадскага жыцця Гарадзеншчыны