Упраўленне статыстыкі: жыхары Гарадзеншчыны аддаюць перавагу беларускім таварам

|

Паводле упраўлення статыстыкі Гродзенскай  вобласці, доля беларускіх тавараў, рэалізаваных у рознічным гандля, складае 80,7%.

У тым ліку сярод прадуктаў харчавання, напояў і цыгарэт – 86,5%, нехарчовых тавараў – 72,1%.

Больш імпартных сярод прададзеных насельніцтву садавіны, рыбы, морапрадуктаў, расліннага алею.


Маторнае паліва ў продажы практычна ўсё беларускае – 99,6%, больш за 87% беларускіх сярод прададзеных панчох і шкарпэтак, лядоўняў – больш за 82%, столькі ж вырабаў з трыкатажу, 79% – абутку, 70% будаўнічых матэрыялаў, 68,5% тэлевізараў, 60% пральных машын.


70% з рэалізаванай на тэрыторыі Гродзенскай вобласці фармацэўтыкі таксама выраблена ў Беларусі.

 

Паводле http://belta.by