На Гарадзеншчыне ўсталюецца камфортнае надвор’е

|

У бліжэйшыя суткі на тэрыторыі Гродзенскай вобласці будзе пераменная воблачнасць, уначы без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж, магчымая навальніца.

Раніцай у асобных раёнах слабы туман.

Вецер паўночна-заходні, паўночны, пры навальніцы парывы да 12 м/с.

Тэмпература паветра ўначы +9…+11ºС, днём +22…+24ºС.

3 ліпеня – пераменная воблачнасць, уначы пераважна без ападкаў, днём месцамі кароткачасовыя дажджы і навальніцы.

Вецер няўстойлівы 3-8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.

Тэмпература паветра ўначы +10…+15°С, днём +22…+27°С.

 

4 ліпеня будзе пераважна без ападкаў, вецер няўстойлівы 3-8 м/с.

Уначы +12…+17°С, днём +23…+28°С.

 

Паводле папярэдняга прагнозу, 5 ліпеня месцамі пройдуць кароткачасовые дажджы.

Ад +13…+18ºС уначы да +24…+29ºС днём.

6-7 ліпеня дажджы пройдуць на большай частцы тэрыторыі вобласці, днём паветра прагрэецца да +22…+27ºС.

Сярэдняя дэкадная тэмпература паветра чакаецца на 2ºС вышэй кліматычнай нормы (норма +16,5…+17,6ºС).

 

Здымак http://shteltn.ucoz.ru