84-гадовая жанчына праблукала ў лесе ўсю ноч

|

Як распавяла “Твайму стылю” прэс-сакратар Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Наталля Жывалеўская, калі жанчына не з’явілася дома да вечара, занепакоіўся яе ўнук, што жыве ў Наваградку.

У 23.26 ён звярнуўся ў міліцыю.

 

З самай раніцы наступнага дня на пошукі жанчыны выехалі 15 міліцыянераў на 4 машынах.

Да іх далучыліся 11 выратавальнікаў.

На шчасце, каля 12 гадзін дня старая здолела выйсці з лесу ў суседнюю вёску Гагарына, што ў 7 кіламетрах ад яе родных Боцкавічаў.

 

З пачатку лета – гэта другі выпадак, калі выратавальнікі выязджаюць на пошук заблукалых у гарадзенскіх лясах грыбнікоў.

13 чэрвеня ў Наваградскім раёне заблукаў 42-гадовы мужчына, які выклікаў выратавальнікаў праз мабільны тэлефон.

 

Гродзенскае абласное упраўленне МНС заахвочвае грыбнікоў выбірацца ў лес у кампаніі знаёмых, паведамляць родным, куды вы збіраецеся ісці, і калі вернецеся, а пры сабе мець тэлефон, ваду, лекі.

 

Парады выратавальнікаў, як не заблукаць у лесе, глядзіце тут.

 

Здымак http://verslas.delfi.lt