Хлопец патануў, ратуючы чужое дзіця (абноўлена)
Падрабязнасці “Твайму стылю” распавялі супрацоўнікі Ашманскага Таварыства выратавання на водах.
На беразе вадаёма, дзе купанне забаронена, адпачывала сям’я: маці, бацька і іх дачка 6-7 гадоў.
Не звяртаючы ўвагі на знак “Купанне забароненае”, мужчына ўвайшоў у ваду і, пасадзіўшы дзяўчынку на плечы, паплыў.
Дзіця важыла каля 20 кг, і праз нейкі час мужчына пачаў тануць.
На крыкі аб дапамозе прыбег 23-гадовы хлапец, які сядзеў на беразе.
Скокнуўшы ў ваду, ён хутка даплыў да людзей, якія захлыналіся, і падхапіў дзяўчынку.
Бацька змог даплыць да берагу сам, а хлопец з апошніх сіл плыў з дзіцём.
Ён здолеў перадаць малую падаспелым людзям, а сам пайшоў на дно.
Глыбіня вадаёму ля берагу – 4 метры, хлопца не ўратавалі.
Выратавальнікі прыбылі на месца пасля выкліку з РАУС.
Цела загінулага знайшлі ў 20 метрах ад берагу.