Гарадзенскія філатэлісты ўзгадаюць Каханоўскага

На ёй будуць прадстаўленыя больш за 30 калекцый з Беларусі, Літвы і Польшчы, прысвечаных прыродзе і ахове прыроды.

 

– Гэта першая выстава пасля структурызацыі нашага таварыства ў горадзе і вобласці, – распавёў “Твайму Стылю” кіраўнік гарадзенскай гарадской арганізацыі таварыства філатэлістаў Андрэй Мялешка. – На выставе мы ўзгадаем нашага славутага земляка, заснавальніка гарадзенскага заапарка Яна Каханоўскага. На медалі, якім будзе ўзнагароджаны кожны ўдзельнік, адлюстроўваецца партрэт Каханоўскага.

 

Большасць працаў калекцыянераў з Беларусі звязаныя з аховай прыроды, лясамі, пушчамі, заказнікамі, з жывёламі і птушкамі. Арганізатары не забыліся і пра тое, што Каханоўскі быў яшчэ і краязнаўцам. Таму на выставе прастаўленыя зборы і на гістарычную тэматыку.

 

Нагадаем, што імем Яна Каханоўскага ў Гродна названая адна з вуліц недалёка ад заапарка, а барэльеф стваральніка зааапарка ўпрыгожвае нядаўна адбудаваны цантральны ўваход ў заапарк.

 

Пачатак выставы – а 16-й гадзіне.