Купальскі оўпэн-эйр пад Гародняй

| Без катэгорыі

У гэтую ноч традыцыйна збіралі кветкі і зёлкі, распальвалі вогнішча, палілі пудзіла, купаліся ў рачулцы.

 

На размешчанай на вадзе пляцоўцы выступалі гарадзенскія фолькавыя гурты “Вочы” ды “Раса мечтателей” і мінчукі “ABO2”.

 

 

Уначы пляцоўку занялі ды-джэі.

На “Велесе” можна было купіць месца пад парасонамі са сталамі і лаўкамі, навесамі, у намётах, таму большасць адзначала свята ўсю ноч.

 

 

 

Агульная атмасфера была прыемнай, аднак адчуванне свята сапсавала вялікая колькасць падпіўшых маладзёнаў, якія то лезлі на сцэну праз ваду, то спрабавалі ўчыніць бойкі на танцполе.

 

Здымкі – Ілля Гелей