У бліжэйшыя дні Гарадзеншчыну накрыюць залевы
12 ліпеня будзе воблачна з праясненнямі.
У Гродне і вобласці пройдуць кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі моцныя залевы.
Вецер заходні 3-8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с.
Тэмпература паветра ўначы +12…+14ºС, днём +18…+20ºС, па вобласці да +23ºС.
У выходныя, 13-14 ліпеня, на тэрыторыі Гродзенскай вобласці будзе воблачна.
Часамі дажджы, месцамі моцныя, у асобных раёнах навальніцы.
Вецер паўночна-заходні 4-9 м/с, пры навальніцах да 14 м/с.
Уначы +11…+16°С, днём +18…+23°С.
Пры гэтым сярэдняя дэкадная тэмпература паветра 11-20 ліпеня прагназуецца на 1 градус цяплей за норму.