На Гарадзеншчыне з’явіўся чарговы “бульбяны” махляр

|

Пацярпелы звярнуўся да свайго суайчынніка, які апошнія некалькі гадоў жыве ў Мастах. Той запатрабаваў поўную перадаплату і паабяцаў стаць пасярэднікам паміж пакупніком і прадаўцамі.

Прадпрымальнік перадаў на закупку бульбы 21 тысячу даляраў ЗША.

Атрымаўшы грошы, махляр, нечакана для ўсіх, зняўся з месца і з’ехаў у Расію.

У прызначаны час пацярпелы падагнаў некалькі грузавікоў, каб загрузіць бульбу, але на сустрэчу ніхто не прыйшоў.

Таму нічога не заставалася, як звярнуцца ў міліцыю.

 

Месяц таму стала вядома пра падобнае махлярства з продажам бульбы.

Тады пацярпеў грамадзянін Таджыкістана, які стала жыве ў Гродне.

Перапрадаваць у Расіі па выгодных коштах бульбу яму прапанаваў віцебскі кіроўца, узяў 64 мільёна на закупку і знік у Расіі.

 

Паводле http://uvd.grodno.by