Пра Новы Свет і наваколле
Аўтары кнігі “Новый Свет и его окрестности» – гісторыкі Андрэй Чарнякевіч і Ігар Трусаў. Яе героі – сям’я Багдановічаў, польскі генерал Здзіслаў Цыпельт і рускі манархіст Георгій Маісееў, беларускі гісторык Вацлаў Пануцэвіч і рускі пісьменнік Юрый Олеша… многія знакамітасці, лёс якіх быў звязаны з гарадзенскім Новым Светам.
Але галоўныя героі кнігі – беларусы, палякі, яўрэі, украінцы, немцы, рускія, татары, усе, для каго Новы Свет стаў тым месцам, адкуль яны крочылі ў дарослае жыццё.
У кнізе вы знойдзеце не толькі шэраг выключна цікавых фактаў з гісторыі нашага горада, але зможаце таксама прагледзець вялікую колькасць ілюстрацый (старых і сучасных фотаздымкаў, карт, планаў і малюнкаў), якімі аздоблена гэтая кніга.
Прэзентацыя адбудзецца ў 18.30 у памяшканні Таварыства беларускай школы (вул. Будзёнага 48а-44).
Паводле http://www.harodnia.com